У Мінску адкрываецца выстава Сяргея Лескеця «Шэпт» – пра шаптух ды варажбітак

У пятніцу, 19 жніўня, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрываецца неверагодная выстава мастака Сяргея Лескеця «Шэпт». Убачыць экспазіцыю можна будзе да 25 верасня.

мы здесь
поделиться

Надоечы спадар Сяргей выдаў аднайменную кнігу, прысвечаную замовам ды шэптам – і шаптухам ды варажбіткам. Дзевяць гадоў таму ён задумаў вялікае падарожжа ў свет беларускай вясковай магіі.

Марай была серыя партрэтаў носьбітаў самай закрытай і абароненай традыцыі лячыць словам. Ад вёскі да вёскі праз вандроўкі ён шукаў чараўніц, знахарак і траўніц.

Пра вынік шматгадовага падарожжа ў свет магічнага слова аўтар Сяргей Лескець і куратарка Дзіна Даніловіч раскажуць мовай сучаснага мастацтва. Фатаграфіі, відэа, гук і аб’екты дазволяць гледачу далучыцца да старажытнай беларускай традыцыі.

Калі: з 19 жніўня па 25 верасня.
Дзе: НЦСМ (вул. Някрасава, 3).
Колькі: поўны – 7 руб., ільготны – 3 руб.

 

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться
Добавьте нас в источники Google