Нам такое трэба! Знайшлі сумкі для сапраўдных беларусаў

Брэнд Vokladki выпусціў новую калекцыю аксесуараў «Палессе». Глядзім?

мы здесь

«У самабытнага беларускага Палесся ёсць свая мова, фальклор, кухня, а цяпер і калекцыя аксесуараў ад “Вокладкі”», – піша каманда брэнда ў інстаграме.

У калекцыю ўваходзіць:

  • Шопер – 35 руб.
  • Заплечнік «Рол-міні» – 129 руб.
  • Заплечнік «Лайт» – 119 руб.
  • Вокладка для дакументаў – 29 руб.
  • Чахол для карт – 6 руб.

Vokladki – гэта беларускі брэнд, які нарадзіўся ў Мінску ў 2012 годзе. Усё пачыналася з пашыву вокладак. Сёння галоўная прадукцыя брэнда – заплечнікі, але назва ў гонар самага першага прадукту брэнда засталася.

Усе аксесуары каманда робіць самастойна – друкуе на тканінах і скуры, кроіць і шые. Галоўная фішка – гэта канструктар, па якім можна замовіць індывідуальны аксесуар.

З апошніх навінак у брэнда выйшлі: калекцыя з грудзьмі, бабром з Бабруйска і летняя мілата з дзьмухаўцамі.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
поделиться