У Беларусі выпусцілі раман пра яўрэяў-рэпатрыянтаў Магілёўшчыны і Міншчыны ў Палесціне

Кнігарня «Логвінаў» пры падтрымцы Пасольства Ізраіля ў Мінску і Інстытута перакладаў іўрыцкай літаратуры выпусціла раман Мэіра Шалева «За сіняй гарой». Гэта раман пра яўрэяў, якія прыехалі ў Палесціну з Усходняй Еўропы і стварылі там новую краіну.

мы здесь

Мэір Шалеў памёр месяц таму. Выданне гэтага рамана на беларускай мове стала першым пасмяротным выданнем Шалева.

 

Пра што кніга

Сямейная сага чатырох пакаленняў ізраільцян, якая пачынаецца ў 1920-х у забалочанай Ізрээльскай даліне, куды прыбываюць яўрэі – рэпатрыянты Магілёўшчыны, Міншчыны, Чарнігаўшчыны, Кіеўшчыны, а таксама іншых куткоў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Аповед у духу магічнага рэалізму – гэта перапляценне чалавечых і звярыных лёсаў, гісторый змагання з дзікай прыродай і ўласнай натурай. Нежартоўныя жарсці герояў разгортваюцца на фоне змагання Ізраіля за дзяржаўнасць.

Над кнігай працавалі

  • Пераклад: Павал Касцюкевіч
  • Рэдактарка: Марыя Мартысевіч
  • Дызайн: Кацярына Пікірэня

Як набыць

Заказаць раман ужо можна на сайце кнігарні, каштуе кніга 22 рублі.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фото: Lohvinau.by

#Беларусь
поделиться