З’явіўся новы ролік пра Мінск ад Euronews – там пра электробусы

Тэлеканал Euronews працягвае расказваць сваім гледачам аб тым, як Мінск рыхтуецца да II Еўрапейскіх гульняў.

мы здесь

На гэты раз у ролік, які доўжыцца 5 хвілін, трапілі 22-гадовая гімнастка Екацярына Галкіна і 20-гадовы ўдзельнік спаборніцтваў па настольным тэнісе Аляксандр Халін. Маладыя людзі падзяліліся тым, як рыхтуюцца да мерапрыемства і чаго чакаюць ад надыходзячых гульняў.

Таксама ў роліку распавялі, што “горад рыхтуецца забяспечыць гасцям магчымасць максімальна камфортнага перамяшчэння: у Мінску пашыраецца парк электрычных аўтобусаў, вырабленых у рэспубліцы”. Гледачам паведамілі: аўтобусы маюць жоўты колер, але іх начынне “зялёнае”, то бок экалагічна бяспечнае.

– Госці II Еўрапейскіх гульняў без праблем знойдуць на самых папулярных маршрутах у Мінску больш за 80 сучасных электрычных аўтобусаў. З імі вельмі проста дабрацца да любога спартовага мерапрыемства. Людзі ўбачаць, наколькі нашы аўтобусы экалагічныя, бясшумныя і зручныя, – адзначыў Сяргей Чыстоў, намеснік галоўнага канструктара “Белкамунмаш”.

 

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться