Інтэр’ер у сучасным беларускім стылі. Фота: @h_kaspiarovich, Threads.com.

Беларуска паказала, як можа выглядаць інтэр’ер у сучасным беларускім стылі. Ён спадабаўся не толькі беларусам, але і замежнікам – глядзіце самі

Інтэр’ер у сучасным беларускім стылі. Фота: @h_kaspiarovich, Threads.com.

Беларуская мастачка і архітэктарка з нікам h_kaspiarovich апублікавала ў Threads праект інтэр’еру ў сучасным беларускім стылі. Усяго за суткі яе пост набраў больш за 1500 лайкаў і каля 130 каментарыяў. У каментарыях многія карыстальнікі пішуць, што такі падыход ім вельмі падабаецца, – у тым ліку і замежнікі. CityDog.io расказвае падрабязнасці.

мы здесь

Як выглядае інтэр’ер у сучасным беларускім стылі?

У сваім допісе аўтарка прапанавала паглядзець на інтэр’ер у сучасным беларускім стылі з саламяным павуком, слуцкім поясам, арнаментамі і вышыўкай.

Інтэр’ер у сучасным беларускім стылі. Праект у сучасным беларускім стылі.

Інтэр’ер у сучасным беларускім стылі. Фота: @h_kaspiarovich, Threads.com.

У сваім інстаграме беларуска падрабязней расказала пра ідэю праекта. Яна задалася пытаннем, ці існуе наогул сучасны беларускі стыль у інтэр’еры.

«Шчыра скажу, не бачыла, каб хтосьці праектаваў нешта падобнае… Значыцца, буду хэдлайнерам! А як інакш, калі да цябе прыходзяць кліенты са слуцкім поясам?»

Сучасны беларускі стыль.

Інтэр’ер у сучасным беларускім стылі. Фота: @h_kaspiarovich, Threads.com.

Што такое «сучасны беларускі стыль» у інтэр’еры?

Архітэктарка тлумачыць, што ў аснове такога інтэр’еру – «этнакод». Пры гэтым яна падкрэслівае, што ён не павінен кідацца ў вочы.

«Сучасны беларускі інтэр’ер нясе ў сабе этнакод. Але ён не крычыць, не б’е ў вочы, ён ціхенька праходзіць чырвонай нітачкай праз усю прастору.

Гэта месца, дзе, замест жырандолі пры ўваходзе, вісіць саламяны павук, які выконвае сваю функцыю – адпужвае злых духаў на парозе! Дзе ў вышыўцы пераплятаюцца ўзоры родных краёў. Дзе прысутнічаюць творы беларускіх мастакоў і творцаў. Дзе ў рэшце рэшт вісіць слуцкі пояс!

Пішу, а ў мяне слёзы коцяцца ад таго, якія ў мяне кліенты, якія запыты маюць і наколькі я магу спалучаць дзве мае любові ў адной працы – Беларусь і мастацтва», – расказала беларуска.

Праект інтэр’ера дома ў сучасным беларускім стылі. Праект інтэр’ера дома.

Інтэр’ер у сучасным беларускім стылі. Фота: @h_kaspiarovich, Threads.com.

Праект сапраўды рэалізуюць

У каментарыях пад допісам у Threads адна з карыстальніц спытала ў аўтаркі праекта, ці плануецца рэалізацыя такога інтэр’еру. Яна адказала, што праект не застанецца толькі візуалізацыяй: «Канешне! Ужо ва ўсю ідзе працэс».

Як адрэагавалі беларусы?

Судзячы па каментарыях у сацсетках, многім карыстальнікам такі інтэр’ер вельмі спадабаўся. Людзі пішуць, што ён выглядае сучасна і цікава. У абмеркаванні ўдзельнічаюць не толькі беларусы. У каментарыях таксама ёсць водгукі украінцаў, якія адзначаюць, што ім падабаюцца дэталі і агульная атмасфера.

«Гэта проста ваў. Стылёва, падкрэслівае нацыянальныя ноткі, але не перагружае», – напісала amplituda18.

«Дуже гарно! Мені не дає спокою та вишивка на шафах. Сподіваюсь, ця ідея мені колись знадобиться», – пахваліла ўкраінка з нікам kaplunphoto.

«Це дуже красиво. Не знала, що в Білорусі також є соломʼяні павуки!» – напісала hovoradlo.

«Прыгожае! Мяне вельмі зачапіла ідэя з фасадамі ў вітальні. Тэарэтычна можна было б розныя ўзоры рабіць час ад часу», – пракаментавала mila.doing.quack.

«Классный интерьер получился! Нравится интеграция не только беларуского дизайн-кода, но еще и мебели белдизайнеров, искусства. Впечатляет!» – напісала atoiraa.

«Гэта вельмі прыгожа. Спадзяюся калі-небуць зрабіць нешта ў падобным стылі ў сваім куточку», – падзялілася lana_bana_na_na_na.

«Вох! Ну зараз ёсць аб чым марыць! Прыгажосць і выдатны густ!» – лічыць alenalenux.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
Еще по теме:
«Квартиросъемка» из центральной Англии: дом 1930-х годов за 300 тысяч фунтов – с шикарной библиотекой и рыбками в пруду
Квартиросъемка
«Квартиросъемка»: «IKEA – это квинтэссенция моего ужаса». Минчанка показала свою парижскую квартиру и рассказала, где искать недорогую дизайнерскую мебель
Квартиросъемка
«Квартиросъемка»: посмотрите, как минские дизайнеры обустроили маленькую квартиру с высокими потолками. На фото много котов и шикарная елка!
Квартиросъемка
поделиться