Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18-га стагоддзя? Пачытайце гэтыя запіскі пра алкаголь – і ўсё зразумееце

Нечаканую знаходку размясціў гісторык Дзяніс Лісейчыкаў у сваім фэйсбуку. На думку спецыялістаў, простыя запісы пра тое, хто каму і па чым купляў алкаголь, вельмі дапамогуць у вывучэнні гісторыі беларускай мовы.

мы здесь

Што гэта за дакумент такі?

Як піша Дзяніс Лісейчыкаў, гэта фрагмент богаслужэбнай кнігі, на старонках якой захаваўся маленькі летапіс выдаткаў на алкаголь.

«Мова Гомельшчыны 1790-х гг. Паміж Насовічамі і Старымі Дзятлавічамі над Сожам. Часам недастатковая пісьменнасць прыносіць карысць – тады можна пачуць не кніжныя словы і выразы, а пабытовыя», – піша гісторык.

Вось што пра выдаткі на алкаголь пісаў мясцовы святар

«А в 1794м годе в есене арендару жіду Шліоме за майстра Яна Маевскаго, парехріста, которой звоніцу работал, то за его уплатыл за напоі 6 р. 30 коп.»

«Августа 24 дня в суботу як сено скідалі в Закаблуцкой, тогда [взял] кварт 6, а в неделю еще взял кварты 4».

«Купленно мною в Гомле на Міхайла віна церковнаго і воцту с лішком фляшку, за которую уплаченно 60 коп. А на Сірной Неделі в Добранкі на віно 30 коп. А в Скітку віна за 10 коп.»

А чаму гэты запіс такі важны для беларускай мовы?

Як піша мовазнаўца Вінцук Вячорка пад допісам у фэйсбуку, фрагмент можа быць адным з важных доказаў таго, што не было значнага храналагічнага перапынку ў пісьмовым ужыванні беларускай мовы паміж XVII–XVIII (калі нашу мову вывелі з афіцыйнага ўжытку ў Рэчы Паспалітай) i XIX ст.

 

Фота: Дзяніс Лісейчыкаў.

#Беларусь
поделиться