Беларуска выпусціла кнігу пра сняданкі без дыет і забарон. Будзем чытаць?

Беларуска выпусціла кнігу пра сняданкі без дыет і забарон. Будзем чытаць?
Беларуская аўтарка Алеся Княжэвіч выдала новую кнігу – «Збалансаваныя сняданкі». У ёй яна сабрала рэцэпты і парады для ранішняга харчавання без жорсткіх абмежаванняў.

Беларуская аўтарка Алеся Княжэвіч выдала новую кнігу – «Збалансаваныя сняданкі». У ёй яна сабрала рэцэпты і парады для ранішняга харчавання без жорсткіх абмежаванняў.

Алеся ў мінулым біялагіня, цяпер прафесійная кухарка і псіхадыеталагіня, а таксама аўтарка кулінарных кніг. Пра выхад новага выдання яна расказала ў сваім інстаграме.

«Гэта кніга не пра забароны і нейкія абмежаванні, яна пра тое, каб ваша раніца стала больш прыемная і смачная: без дыет, без стрэсу, без крайнасцяў, без наступстваў для здароўя», – напісала яна.

Кніга «Збалансаваныя сняданкі».

Кніга «Збалансаваныя сняданкі». Скрыншот: @alesia_foodblog, Instagram.com.

Паводле аўтаркі, у кнізе чытачоў чакаюць 35 збалансаваных сняданкаў і парады.

Кошт электроннай кнігі – 16,99$ (каля 48,13 руб.). Папяровую кнігу пакуль можна замовіць па перадзамове, але на гэты момант дастаўка даступная толькі па Еўропе.

Дарэчы, CityDog.io разам з нутрыцыёлагам з вышэйшай медадукацыяй развенчваў папулярныя міфы пра харчаванне – гэта важна ведаць.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter