12 студзеня праваабаронцы паведамілі, што арганізатара фестывалю Urban Myths, грамадскага дзеяча і стрыт-арт-мастака Алега Ларычава затрымалі сілавікі.
Па інфармацыі праваабаронцаў, мужчыну затрымалі ў канцы лістапада, а ў снежні яго перавялі ў СІЗА. Алег праходзіць па крымінальнай справе, якую праваабаронцы лічаць палітычна матываванай. Іншыя падрабязнасці справы не паведамляюцца.

Алег Ларычаў. Фота: @streetartum, Instagram.com.
Раней Алега Ларычава ўжо затрымлівалі. У 2022 годзе яму прызначалі 15 сутак адміністратыўнага арышту.
У інстаграме Urban Myths сказана, што праект развівае стрыт-арт у Беларусі з 2011 года і стварае аўтарскія муралы па ўсёй краіне.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці здесь.
















